У аўторак Intel Corp. абвясціла аб зніжэнні сваіх даходаў у трэцім квартале на 77%. Кампанія тлумачыць гэта усеагульным спадам эканомікі і зніжэннем аб'ёму продажаў.

Вытворца чыпаў N1 у свеце абвясціў, што чысты даход роўны $655 мільёнаў, то бок 10 цэнтаў на акцыю, у той час як год таму было $2,89 мільярда, то ёсць 41 цэнт на акцыю; аб'ём продажаў зваліўся на 25%, з $8,73 да $6,55 млрд. Згодна з Thomson Financial/First Call, прыбытак ад адной акцыі складае 10 цэнтаў без уліку выдаткаў. Прагноз аб'ёму продажаў - $6,38 мільярдаў. Intel у гэтым годзе дасталася - нізкі аб'ём продажаў і канкурэнцыя з AMD зрабілі сваю справу.