Канвертуемы ноўтбук HP TouchSmart tm2 з новымі працэсарамі Intel Core i3 стаў даступны для папярэдніх заказаў. Да прыкладу, мадэль HP TouchSmart tm2-2050us можна знайсці ў інтэрнэт-краме Amazon, там яна каштуе $949,99.

Ноўтбук грунтуецца на працэсары Intel Core i3-330M, абсталяваны 4 Гб аператыўнай памяці (падтрымліваецца да 8 Гб), аб'ём вінчэстара складае 640 Гб. Прылада працуе пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы Windows 7 Home Premium.

Мадэль захавала паваротны сэнсарны дысплей з дыяганаллю 12,1 цалі і падтрымкай multi-touch. З іншых асаблівасцяў варта згадаць інтэграваную графіку Intel HD (у базавай мадэлі ў якасці опцыі прапаноўвалася ATI Radeon HD 4550, тут яна не паказаная), Wi-Fi 802.11 b/g/n, Gigabit Ethernet і кардрыдар 5-у-1. Час аўтаномнай працы ад адной падзарадкі акумулятара складае максімум 4 гадзіны. Пакуль нічога не паведамляецца аб тым, калі стартуюць пастаўкі гэтай навінкі.