I-O Data прадставіла сёння партатыўны аўдые плэер на аснове 40Гб жорсткага дыска, MDM-H550. На дыск можна запісаць да 7000 кампазіцый; падтрымліваюцца фарматы MP3, WMA і WAVE.

Таксама MDM-H550 можна выкарыстаць як лічбавы фотаальбом. Запампоўваць выявы ў фармаце JPEG можна пры дапамозе Secure Digital (SD) карт памяці.


Да кампутара плэер падключаецца праз USB 2.0 інтэрфейс. У камплект пастаўкі ўваходзіць спецыяльны менеджэр MediaSink Lite Edition, для абмену дадзенымі з кампутарам. Габарыты MDM-H550 - шырыня 78,9 мм x даўжыня 122 мм x таўшчыня 26,5 мм, вага - 264 грама. Сілкуецца плэер ад літый-іённага акумулятара. У рознічнага продажы MDM-H550 з'явіцца 11 чысла па цане 545 долараў.