Пракласці шлях ад дома да салона прыгажосці? Няма праблем. Ад офіса да рэстарана? Калі ласка. Усё гэта можа навігатар Garmin nuvi 200, спецыяльная версія Glamour якога ўпрыгожана стразамі Swarovki.

Пракласці шлях ад дома да салона прыгажосці? Няма праблем. Ад офіса да рэстарана? Калі ласка. Усё гэта можа навігатар Garmin nuvi 200, спецыяльная версія Glamour якога ўпрыгожана стразамі Swarovki.

Навігатар мае вялікі 3,5-цалевы экран, на якім адлюстроўваецца бягучае месцазнаходжанне, падказвае, у якім месцы трэба павярнуць, а калі вы «прамахнуліся», то Garmin nuvi 200 імгненна складзе новы маршрут.

Дарэчы, навігатар прыдатны для выкарыстання не толькі ў аўтамабілі — яго можна ўзяць і на шпацыр па гарадскіх вулачках, у якіх часам лёгка заблудзіцца. Тым больш што важыць гэтая дробка каля 150 грамаў, не больш звычайнага мабільніка. Кошт жа Garmin nuvi 200 Glamour складае каля 300 даляраў, і яго можна знайсці ва ўкраінскіх крамах.